Пачынаем размаўляць па-беларуску!
Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:
Дзякуем
-Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!
Просім прабачэння
-Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Даруйце, мне вельмі непрыемна.
Радуемся
-Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!
Жадаем
-Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра!
Жадаем поспеху!
Тэма "Дзікія жывёлы"
1. Гульня “У каго што?”
Вы называеце жывёлу, а дзіця называе яе часткі цела:
У лісы – лапы, хвост, тулава, галава, вушы….
У лася – тулава, галава, рогі, ногі, капыты ….
У ваўка – лапы, хвост, клыкі…..
І г.д.
2. Гульня “Каго многа ў лесе?”
воўк – многа ваўкоў
дзік – многа дзікоў
мядзведзь……………………………..
вавёрка……………………………….
ліса…………………………………….
бабёр………………………………….
рысь…………………………………….
і г.д.
3. Гульня “Адгадай хто гэта?”
Вы называеце характэрныя прыкметы жывёлы, а дзіця павінна назваць жывёлу.
* У яго доўгія вушы, пярэднія лапы кароткія, а заднія – доўгія, маленькі хвосцік (заяц).
* У гэтай жывёлы рыжая шубка, доўгі пушысты хвост, яна ловіць мышэй (ліса).
* У гэтай жывёлы рыжая шубка, доўгі пушысты хвост, яна добра скача па дрэвах, любіць шышкі і арэшкі(вавёрка).
* Ён шэры, у яго моцныя зубы, зімой ён ходзіць злы і галодны (воўк).
* У яго бурая шубка, тоўсты лапы, зімой ён спіць (мядзведзь).
І г.д. пра лося, зубра, бабра……
Для ўскладнення можна прапанаваць дзіцяць загадаць вам загадку, а Вы паспрабуеце яе адгадаць.
4. Гульня “Палічы звяроў?”
Дапасаванне назоўнікаў і лічэбнікаў.
1 кабан, 2 кабаны, 3 кабаны, 4 кабаны, 5 кабаноў і г.д.
Палічыце таксама зайцаў, вавёрак, лісаў, ваўкоў, дзікоў і г.д.
Тэма "Свойскія жывёлы"
1. Гульня “Хто як размаўляе?”
Карова …. (мычыць)
Конь …. (ржэць)
Авечка ….. (бляець)
Сабака ….. (гаўкае)
Кот…. (мяўкае)
Свіння… (хрукае)
2. Гульня “Знайдзі лішняе”
Папрасіце дзіця выбраць "лішняе слова" і растлумачыць свой выбар
Карова, баран, хвост, сабака (хвост - гэта частка цела, а ўсе астатнія - жывёлы)
Авечка, лось, бык, трус (лось - гэта дзікая жывёла, а астатнія - свойскія)
Конь, шчаня, каза, сабака (шчаня - гэта дзіцяня жывёлы, а астатнія - дарослыя жывёлы)
і г.д.
3. Гульня “Скажы, у каго....?”
У каго вострыя рогі? У каровы, у быка, у казы і г.д.
У каго кароткі хвост?
У каго вострыя кіпцюры?
У каго вялікія вушы?
У каго ёсць пятачок?
У каго доўгі хвост?
У каго на нагах капыты?
Тэма "Жывёлы халодных краін"
1. Гульня “Назаві сям'ю жывёл”
Напрыклад: мама – маржыха, тата – морж, дзіцяня – маржаня, дзіцяняты – маржаняты і г.д.
2. Гульня “Палічы жывёл”
Вы называеце жывёлу, а дзіця "лічыць", колькі жывёл сядзіць на ільдзіне
Адна сава, две савы, тры савы, чатыры савы, пяць соў, шэсць соў.....
Адзін цюлень, два цюлені, тры цюлені, чатыры цюлені, пяць цюленяў, шэсць цюленяў.....
3. Гульня “Палічы дзіцянят жывёл”
Напрыклад: адно маржаня двое маржанят, трое маржанят, чацвёра маржанят, пяцёра маржанят, шасцёра маржанят.
Палічыце так алянят, мядзведзянят, савянят, цюлянят.
Тэма:"АДЗЕННЕ. АБУТАК. ГАЛАЎНЫЯ ЎБОРЫ"
1. Гульня "Адзін - многа" Утварэнне назоўнікаў роднага склону
Куртка - многа куртак
шуба -
шалік -
хустка -
чаравік -
наскі -
паліто -
2. Гульня "Мой, мая, маё" Дапасаванне прыметнікаў і займеннікаў
Чый плашч? - Мой плашч
Чые штаны?....
Чые боты? .....
Чыя куртка? ......
Чые пальчаткі?
3. Гульня "Шыем адзенне" Утварэнне прыметнікаў ад назоўнікаў
Боты з гумы - (Якія боты?) - Гумовыя боты
Кофта з шэрсці - ....
Шапка з меху - .....
Чаравікі са скуры -.....
Сукенка з шоўку - .....
4. Гульня "Што лішняе?"
Капялюш, шапка, рукавіцы, кепка (лішнія рукавіцы, бо гэта не галаўны ўбор).
Сукенка, туфлі,кашуля, майка
Чаравікі, боты, басаножкі, панамка
5. Прапануйце дзіцяці паказаць і назваць часткі адзення і абутку
Варатнік, рукаво, кішэня, гузік і г.д
Абцас, заднік, насок, засцежка і г.д
6. Гульня "Скажы наадварот"
Плашч доўгі, куртка - (кароткая).
Джынсы брудныя, а штаны......
Майка светкая, а кашуля.....
У ботах цёпла, а ў басаножках......
Высокі абцас ...........
7. Гульня "Назаві ласкава"
Тапкі - тапачкі
Куртка - ...............
Чаравікі - ...................
Пальчаткі - ...................
Тэма:"ЧАСТКІ ЦЕЛА. ПРАДМЕТЫ ГІГІЕНЫ"
1. Гульня "Скажы ласкава"
рука - ручка, нос - носік, вусны - вусначкі, далоні - далонькі і г.д.
2. Гульня "Адзін - многа"
- рука - рукі, калена - калені, вока - вочы...
- зубы - зуб, пальцы - палец, пазногаць - пазногці....
3. Гульня "Чым мы гэта робім?"
Слухаем чым? - Вушамі
Глядзім чым? - Вачамі
Лепім чым? - Рукамі
І г.д.
4. Гульня "Скажы наадварот"
Высокі - нізкі, добры - злы, дужы - слабы, лянівы - працавіты, вясёлы - сумны...
5. Гульня "Што можна рабіць"
Вачамі - глядзець, бачыць, прыглядацца, разглядаць.
Вушамі - слухаць, прыслухоўвацца, чуць.
Зубамі - жаваць, кусаць, адкусваць, грызці.
6. Растлумач значэнне слоў
Каравокі, доўгавалосы, блакітнавокі, шыраплечы, высакарослы.
7. Практыкаванне "Чым мы гэта робім?"
- Чым чысцім зубы?
- Чым намыльваем рукі?
- Чым выціраем твар?
- Чым выціраем нос?
- Чым расчэсваем валасы?
8. Практыкаванне "Выпраў памылкі"
- Кніга чытае дзяўчынку.
- Мы пачысцілі зубы, а потым прачнуліся.
- Таня выцерла твар ручніком, а потым памылася.
9. Адгадай загадкі
Два акенцы.
На ноч зачыняюцца,
А як сонца ўстане,
Яны адчыняюцца. (ВОЧЫ)
Увесь час у роце, а глынуць не можам. (ЯЗЫК)
У дзвюх матуль па пяць сыночкаў. Усе адно імя маюць. (РУКІ І ПАЛЬЦЫ)