Цікавы некамерцыйны праект для дзяцей.Гэта праграма з’явілася на Google Play дзякуючы працы валанцёраў і аб’ядноўвае ў сабе дзіцячыя кнігі, песні і калыханкі.
Карыстальнікі мабільных прыладаў на базе «Android» могуць бясплатна спампаваць цэлую кніжную палічку праілюстраваных ды агучаных кніг на беларускай мове.
Стваральнікі «Краіны казак» спадзяюцца, што дзякуючы гэтай праграме, больш бацькоў пачнуць чытаць дзецям беларускія кнігі, і беларуская мова перастане быць для дзяцей «другою роднаю».