Міжнародны Дзень роднай мовы.

Дата: 21 февраля 2023 в 16:18, Обновлено 21 февраля 2023 в 17:07
178 просмотров

Святкаванне Міжнароднага Дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам, важным святам для выхаванцаў і педагогаў установы. Сустрэчу з роднай мовай правялі на базе дзіцячай бібліятэцы "Бураціна".

Усіх прысутных запрасілі на віртуальнае падарожжа у беларускую мову. Выхаванцы даведаліся з чаго пачыналася мова, як яна развівалася. Выстава кніг беларускіх пісьменнікаў нікога не пакінула  абыякавым.


Квэст-гульня "Мова пачынаецца з цябе" сабрала дзве каманды выхаванцаў старэйшых груп. Выконваючы гульнявыя заданні каманды атрымлівалі фішкі за добрае валоданне роднай мовай. Час за пазнавальным заняткам праляцеў хутка, перамагла дружба.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.